Навалукомль прывітаў новага пробашча

Ксёндз Мікалай Ліпскі пасля развітання з Лучаем адправіў першую святую Імшу ў сваёй новай парафіі ў Навалукомлі. Адбылося гэта ў нядзелю 25 чэрвеня.

Новага пробашча парафіі прадставіў лепельскі дэкан ксёндз Уладзімір Заянчкоўскі. Ксёндз Мікалай паабяцаў вернікам, што будзе старацца служыць на новым месцы так, каб яшчэ больш адрадзіць духоўнае жыццё ў парафіі.

Напрыканцы Імшы ксёндз Мікалай запрасіў вернікаў у аўтобусную пілігрымку ў Будслаў, якая адбудзецца ўжо на гэтым тыдні. А першы фэст у Навалукомлі з удзелам новага пробашча пройдзе 22 ліпеня на свята Марыі Магдалены.

Зміцер Лупач, тэкст
Леанід Юрык, фота

для друку для друку