- Каталіцкі Веснік - http://catholicnews.by -

Навагрудская парафія падчас дабрачыннай акцыі “Кошык дабрыні” сабрала каля 600 кг прадуктаў

[1]6 снежня мінулага года на Навагрудчыне быў дадзены старт каляднай дабрачыннай акцыі “Кошык дабрыні”, арганізаваная парафіяй Св. Міхала Арханёла ў Навагрудку разам з парафіянамі і гандлёвымі аб’ектамі горада і раёна. Акцыя, вынікі якой падвялі 18 студзеня, была скіравана на аказанне дапамогі дзецям з малазабяспечаных, шматдзетных сем’яў.

Як сказаў, настаяцель парафіі Св. Міхала Арханёла, кс. Юрый Жэгарын, упершыню падобная акцыя была праведзеная ў мінулым годзе парафіяй св. Казіміра ў аграгарадку Уселюб. У гэтым годзе было прынятае рашэнне правесці мерапрыемства больш маштабна, каб дапамогу атрымалі больш сем’яў. Мэта акцыі заключалася не толькі ў дапамозе патрабуючым, але перш за ўсё ў прадастаўленні для навагрудчан напярэдадні святаў яшчэ адной магчымасці, зрабіць добры ўчынак.

На працягу месяца жадаючыя набывалі ў магазінах розныя тавары (крупы, муку, алей, кансервы, пячэнне, канцэлярскія тавары і іншыя) і пакідалі іх у спецыяльнай карзіне. Арганізатары акцыі не чакалі, што “Кошыкі дабрыні” будуць напаўняцца настолькі хутка. У выніку было сабрана толькі каля 600 кілаграмаў прадуктаў. Арганізацыйны камітэт на чале з кс. Юрыем удзячныя ўсім жыхарам горада і раёна, католікам праваслаўным і прадстаўнікам іншых канфесій і рэлігій, хто не застаўся ў баку ад гэтай добрай справы.

[2]

Асноўная частка дапамогі, больш 50 пакетаў, была ўручана 18 студзеня, пры садзейнічанні сацыяльных педагогаў школ г. Навагрудка, якія ведаючы матэрыяльную сітуацыю вызначылі найбольш патрабуючыя сем’і незалежна ад рэлігійна-канфесійнай прыналежнасці. Некалькі дзён раней, парафія прыняла ўдзел у агульнарэспубліканскай акцыі “Нашы дзеці” і таксама аказала дапамогу тым, каму яна была насамрэч неабходная. Наступную частку сем’яў арганізатары плануюць наведаць па месцы жыхарства.

Анастасія Пятрова, тэкст
Яўген Макар, фота