Наступная сустрэча Тэзэ адбудзецца ў Рызе

Riga jpgНаступная, 39-я па ліку, моладзевая сустрэча Тэзэ будзе адбывацца ў сталіцы Латвіі з 28 снежня 2016 года па 1 студзеня 2017 года.

«Сустрэчай у Латвіі мы хочам пабудаваць мост паміж двума светамі, якія ўсё ж розныя», — сказаў прыёр супольнасці ў Тэзэ брат Алоіс на сустрэчы з журналістамі.

Упершыню краіна, якая калісьці была часткай былога Савецкага Саюза, будзе прымаць маладых людзей з усёй Еўропы.

Мітрапаліт Рыжскі Збігнеў Станкевіч распавёў падчас сустрэчы ў Валенсіі, што сталіца Латвіі – месца, дзе змешваюцца розныя культуры і традыцыі.

Іерарх нагадаў, што ў 2014 годзе Рыга была культурнай сталіцай Еўропы. Мітрапаліт узгадаў пра добрыя адносіны паміж рознымі хрысціянскімі Цэрквамі ў Латвіі і адзначыў, што ў савецкія часы паміж зняволенымі каталіцкімі, лютэранскімі і праваслаўнымі святарамі ўсталяваліся сяброўскія адносіны.

«Мы хочам падзяліцца сваім вопытам гэтых добрых адносін з удзельнікамі сустрэчы, арганізаванай супольнасцю з Тэзэ», — сказаў арцыбіскуп Збігнеў Станкевіч.

catholic.by са спасылкай на Deon.pl

для друку для друку