Нарач запрашае на «Андрэйкі». Сёлета — у незвычайным фармаце

Парафія святога Апостала Андрэя ў аг. Нарач запрашае моладзь Мядзельскага дэканату і ўсіх ахвотных узяць удзел у традыцыйным свяце «Андрэйкі», якое ў гэтым годзе адбудзецца ў відэафармаце зваротнай сувязі, паведамляе Catholic.by.

На ютуб-канале парафіі Kasciol Naracz размешчаны відэаролік з пытаннямі хрысціянскага інтэлектуальнага батла (ХІБ), прысвечанага асобе і вучэнню святога Яна Паўла ІІ, 100-годдзе з дня нараджэння якога адзначаецца сёлета.

Групам парафіяльнай моладзі прапануецца даць адказы на пытанні батла таксама пры дапамозе відэароліка, які трэба будзе даслаць у Тэлеграм на нумар +375 (44) 759 91 18 да 30 лістапада.

Пасля размяшчэння ролікаў у сеціве журы вызначыць пераможцу нарачанскага ХІБ-а.

Арганізатары запрашаюць да ўдзелу ў хрысціянскім інтэлектуальным батле не толькі моладзь Мядзельскага дэканату, але і ўсіх тых, хто хоча праз роздум, спеў і танцы ўшанаваць памяць святога Яна Паўла ІІ.

Усіх удзельнікаў праекту чакаюць прызы.

для друку для друку