Нарач запрашае на «Андрэйкі»

M5sj_ayTCYE28 лістапада ў нарачанскай парафіі адбудзецца  традыцыйнае дэканальнае моладзевае спатканне “Андрэйкі”, на якім як падрыхтоўка да Года міласэрнасці, які пачнецца ў Паўсюдным Касцёле 8 снежня, будзе праведзены конкурс ведаў «Божая міласэрнасць – адзіная надзея сучаснага свету” пра развіццё культу Божай міласэрнасці ў свеце.

Правядзенне конкурсаў ведаў у Нарачы падчас моладзевага спаткання таксама ўжо стала добрай традыцыяй, паведамляе naracz.na.by. Касцёл і Другі Ватыканскі Сабор, 100-годдзе з дня нараджэння кардынала Казіміра Свёнтка,  500-годдзе з дня нараджэння вядомай кармэлітанскай манахіні Святой Тэрэзы Авільскай  – вось тыя падзеі, якім былі прысвечаны конкурсы ведаў у нарачанскай парафіі. Так “Андрэйкі” стануць не толькі часам забавы, але і магчымасцю паглыбіць свае рэлігійныя веды і духоўную фармацыю.

Нарачанская парафія запрашае моладзь Мядзельскага дэканата на “Андрэйкі” і жадае, каб час духоўнай падрыхтоўкі да гэтага свята стаў для кожнага маладога чалавека часам сустрэчы з Божай міласэрнасцю.

для друку для друку