Нарач адзначыць 115-гадовы юбілей касцёла

naracz kascelУ гэтым годзе прыпадае 115-ая гадавіна з дня пабудовы нарачанскага  касцёла.

Святкаванне адбудзецца 13 жніўня. У гэты дзень у нарачанскай  парафіі будзе цэлебравацца  ўрачыстая  Святая Імша, якую ўзначаліць біскуп Юрый Касабуцкі і падчас якой будзе ўдзелены сакрамэнт Бежмавання, паведамляе naracz.na.by.

З нагоды святкавання 115-ай гадавіны з дня пабудовы нарачанскага касцёла падчас  саракагадзіннага набажэнства, якое праводзіцца перад урачыстасцю Святога Роха,  на працягу трох дзён у касцёле адбудзецца перэгрынацыя абраза Езуса Міласэрнага, які зараз наведвае сем’і парафіі.

Таксама ў парафіі аб’яўлены конкурс фотаздымкаў “Касцёл у Нарачы: гісторыя і сучаснасць”.  Узнагароды ўдзельнікі конкурсу атрымаюць з рук біскупа Юрыя Касабуцкага.

для друку для друку