Найстарэйшы святар у свеце адзначыў 107 гадавіну нараджэння

Кс. Жак Клемэнс нарадзіўся 11 ліпеня 1909 годза ў г. Гаага (Нідэрланды). Святар мае галандскае грамадзянства, але святарскае служэнне здзяйсняе ў Бельгіі. Святую Імшу найстарэйшы святар адправіў больш за 29 тысяч разоў, паведамляе ekai.pl.

Святарскае пасвячэнне прыняў 80 гадоў таму. З 1958 года з’яўляецца пробашчам парафіі Nalinnes-Bultia у дыяцэзіі Турнэ, недалёка ад Шарлеруа.

Па словах імянінніка, сакрэт яго даўгалецця з’яўляецца ў строгім выкананні распарадку дня. Кожны дзень святар устае ў 5.30 раніцы і кладзецца спаць вечарам у 21.00.

Кс. Клемэнс нарадзіўся падчас пантыфікату св. Пія X, стаў святаром пры Папу Пію XI. Святы Айцец Францішак — гэта дзясяты Папа Рымскі за яго жыццё.

Ад 2015 года кс. Жак Клемэнс з’яўляецца найстарэйшым жыхаром Бельгіі, а з сакавіка 2016 года — усяго Бенілюкса.

З нагоды двайнога юбілею шаноўны святар атрымаў ліст ад Папы Францішка, які яго вельмі ўзрадаваў. «Змяшчу яго ў рамку. Пантыфік падкрэсліў 80-годдзе майго святарства. І гэта вельмі добра, таму што гэтая гадавіна з’яўляецца больш важным, чым 107-ы дзень нараджэння», — заўважыў юбіляр.

Не пакідае святара і пачуццё гумару. Нядаўна чалавек, які развітаўся з ім, сказаў: «Да заўтра!», на што кс. Клеменс адказаў: «Да заўтра? Невядома, заўтра магу больш не жыць. Гэта добры жарт, так? Калі так здарыцца, вы будзеце святкаваць на маіх пахаванні».

10 ліпеня святар-юбіляр канцэлебраваў св. Імшу, якую ўзначаліў ардынарый дыяцэзіі Турнэ біскуп Гай Харпіні.

для друку для друку