Найбольшае ў Еўропе тэатралізаванае прадстаўленне Мукі Пана

misterium2Вечарам напярэдадні Вербнай нядзелі ў познаньскай Цытадэлі (Польшча) адбылося тэатралізаванае прадстаўленне Мукі Пана. Гэта найбольшая містэрыя пад адкрытым небам у Еўропе, а магчыма, і ва ўсім свеце, паведамляе Gość Niedzielny.

Відовішча падрыхтаванае з вялікім размахам, у ім бяруць удзел каля 300 акцёраў-аматараў. Яно сабрала каля 20 тыс. гледачоў, не толькі па гэтай частцы Польшчы, але і з усёй краіны і з-за мяжы. Яшчэ больш за 5 тыс. гледачоў далучыліся да перажывання містэрыі праз трансляцыю ў інтэрнэце.

На пачатку містэрыі ініцыятар і рэжысёр відовішча Артур Пятроўскі нагадаў, што паданне адбываецца таксама і ў асаблівым месцы: на познаньскай Галгофе. Менавіта тут, у Цытадэлі, працягваліся крывавыя баі пад канец Другой сусветнай вайны.

— Мы сёння хочам асаблівым чынам памятаць пра тых, хто змагаецца і гіне ва Украіне, — падкрэсліў Пятроўскі. Адмысловым было і тое, што ролю апостала Мацвея выканаў Расціслаў Дуніч, ураджэнец Данбаса, які зараз жыве ў Познані.

Містэрыя Мукі Пана, дзякуючы выкарыстанню сучаснага тэхнічнага абсталявання, светлавых эфектаў, музыкі і г.д., даюць гледачам незабыўныя ўражанні, спалучаючы старажытны сэнс з сучасным афармленнем. У той жа час, паводле задумы арганізатараў, гэтая містэрыя становіцца выдатнай магчымасцю для больш глыбокай духоўнай падрыхтоўкі да Вялікага Тыдня і ўрачыстасці Уваскрасення Пана. Таму для арганізатараў важна, каб гледачы па меры магчымасці станавіліся ўдзельнікамі відовішча. Для гэтага, у прыватнасці, падчас сцэны Апошняй Вячэры было раздадзена тысяча боханаў хлеба, якімі, адрываючы па кавалку, трэба было дзяліцца з тымі, хто стаіць побач.

misterium5

У фінальнай сцэне містэрыі традыцыйна з’явілася постаць св. Яна Паўла II. З’яўленне суправаджала прайграванне ўрыўкаў з гаміліі, вымаўленай святым Папам падчас Імшы, якую ён адправіў на Блонях у Кракаве 10 чэрвеня 1979 года. Штогод велізарнае ўражанне на гледачоў аказвае таксама найбуйнейшая ў свеце копія абраза Езуса Міласэрнага, якая ўзвышаецца з дапамогай крана. Копію зрабілі студэнты познаньскай Акадэміі мастацтваў.

misterium1

misterium4 misterium3 misterium6

Больш фота на epoznan.pl

для друку для друку