Над тэмай «Сэрца ў цернях» будзе разважаць моладзь падчас рэкалекцый у Брэсце

HZDN78MlrWkЗ 30 красавіка па 2 мая ў Брэсце адбудуцца рэкалекцыі для моладзі. Тэма духоўных практыкаванняў — «Сэрца ў цернях». Гэта ўжо трэція, заключныя рэкалекцыі ў цыкле «Хваробы сэрца» паводле прыпавесці пра сейбіта (пар. Лк 8, 5-15).

Духоўныя практыкаванні будуць уключаць штодзённы ўдзел у сакрамэнтах, медытацыях, набажэнствах, канферэнцыях і заступніцкіх малітвах. Просьба ўзяць з сабой Святое Пісанне і сшытак для нататак.

Адрас: г. Брэст, вул. Дворнікава, 53/1.

Тэлефоны для запісу: +375 29 728 23 05 (г. Брэст, с. Віталія); +375 33 662 32 63 (г. Мінск, кс. Раман).

Суполка «Вінаграднік»

для друку для друку