На старадаўніх могілках у Гомелі прайшоў міжрэлігійны суботнік

95af20a543d0ffa5a101ab798fe1da12_LУ Гомелі 9-10 красавіка арганізавалі чарговую акцыю па добраўпарадкаванні Прудкоўскіх могілак.

Тут своеасаблівы міжрэлігійны суботнік традыцыйна ладзяць мясцовыя юдэйскія супольнасці, прадпрыемства «Гомельскі спецкамбінат» і хрысціянскія вернікі — праваслаўныя і католікі, у прыватнасці хлопцы і дзяўчаты з парафіяльнай групы скаўтаў. Хрысціяне працавалі ў суботу, а юдэі запланавалі працяг акцыі на нядзелю.

Прадстаўнікі розных канфесій ўжо даўно працуюць разам, каб аддаць даніну павагі продкам, паслужыць на карысць горада і зрабіць крок да адзінства.

— Аб маральным і духоўным развіцці грамадства можна меркаваць па яго адносінах да могілак. Таму заклікаем пакінуць абыякавасць і стомленасць сэрцаў, далучаючыся да акцыі, — кажуць арганізатары.

Гэта была ўжо чацвёртая падобная акцыя па добраўпарадкаванні старадаўніх могілак. Тут пахаваныя як юдэі, так і хрысціяне, таксама на могілках размешчаны салдацкія магілы пад чырвонай зоркай. Дзясяткі помнікаў на могілках, дзе пахаванні вяліся ў 20-70 гадах мінулага стагоддзя, былі разбураны вандаламі і часам, могілкі былі практычна цалкам зарослым, але пасля чатырохгадовай грамадскай акцыі іх удалося прывесці ў парадак.

katolik-gomel.by

для друку для друку