На шляху да Каралевы Палесся сотні пілігрымаў

2b1fe4c70dcf32f907caadfd3e0ded17_L18 жніўня выйшлі ў шлях традыцыйныя штогадовыя пешыя пілігрымкі ў каталіцкі санктуарый Маці Божай Каралевы Палесся ў Лагішыне. Сотні вернікаў адправіліся ў пілігрымках з дзвюх кропак — Баранавічаў і Бярозы.

Урачыстасці ў Лагішыне пройдуць 21-22 жніўня. Увечары ў пятніцу і раніцай у суботу святую Імшу з удзелам пілігрымаў узначаліць біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка. Таксама ў праграме — ўрачыстая працэсія, канцэрт, усяночнае чуванне, паведамляе katolik-gomel.by.

Нагадаем, таксама 21-22 жніўня пройдуць урачыстасці ў гонар Маці Божай Валадаркі азёраў у Браславе.

 

для друку для друку