На шляхах да Будслава на адну пілігрымку стала больш. Глыбачане вырушылі ў шлях

glybokaje_piligrymka46Шматлікія пілігрымкі ўжо кіруюць свае крокі ў Будслаў, урачыстасці якія запланаваныя на 3-4 ліпеня. 2 ліпеня ранішняй св. Імшой у касцёле Святой Тройцы ў Глыбокім распачалася пілігрымка ў Марыйны Санктуарый у Будслаў.

Падчас св. Імшы кс. Віталь Галец заклікаў пілігрымаў прыгадаць усе свае інтэнцыі, з якімі вырашылі крочыць у шлях. Пасля святары раздалі «набор» пілігрыма — блакітны шалік і бэйдж.

Пасля Эўхарыстыі на пляцы перад касцёлам пачала будавацца калона з глыбоцкіх пілігрымаў. 128 чалавек, большасць з якіх моладзь, разам з кіраўнікамі кс. Віталіем Гальцам і кл. Алегам Хмылко, таксама з с. Аленай Сурвіла вырушылі ў шлях. Самы маленькі пілігрым — Леанід, які мае толькі 7 месяцаў.

Прадстаўляем вашай увазе фотарэпартаж Марыны Сінкевіч з самага пачатку пілігрымковага шляху глыбоцкіх вернікаў.

для друку для друку