На папскі Twitter падпісаліся 52 мільёна чалавек

i.wp.plНа папскі акаўнт у Twitter ужо падпісаны 52 мільёна чалавек. Амаль восем гадоў таму, 12 снежня 2012 года Бэнэдыкт XVI упершыню апублікаваў паведамленне на сацыяльнай платформе.

Большасць людзей сочыць за твітамі Пантыфіка на англійскай (36,19%) і іспанскай (35,65%) мовах, затым ідуць італьянская (9,55%), партугальская (9,53%), французская (3,11%), польская (2,06%), лацінская (1,80%), нямецкая (1,24%) і арабская (0,88%) версіі.

Нараджэнне папскага Twitter адбылося амаль праз 82 гады пасля першага паведамлення Пія XI на Ватыканскім радыё.

З самага пачатку дзейнічалі восем версій профілю @Pontifex: англійская, французская, іспанская, нямецкая, польская, партугальская, італьянская і арабская, а 17 студзеня 2013 года была створана лацінская.

Ужо 15 студзеня 2013 года за папскімі твітамі сачылі 2 мільёны карыстальнікаў, праз месяц іх было ўжо 3 мільёны. 28 лютага, калі Бэнэдыкт XVI афіцыйна завяршыў свой пантыфікат, дзейнасць профілю была часова прыпынена.

Папа Францішак аднавіў працу @Pontifex праз чатыры дні пасля абрання, даслаўшы 17 сакавіка 2013 года сваё першае кароткае паведамленне. У канцы 2013 года профіль меў ужо 10 мільёнаў падпісчыкаў. Папскія твіты з’яўляюцца на профілі амаль штодзённа і датычаць актуальных сусветных і касцёльных падзей.

Беларуская рэдакцыя Vatican News

для друку для друку