На Філіпінах існуе адна з найбольшых урачыстасцяў у свеце

Філіпыны з’яўляюцца одной з самых незвычайных краін. Адметнай рысай жыхароў гэтай краіны з’яўляецца іх «экспрэсіўнасць» і «масавасць» у выражэнні сваёй рэлігійнасці. У Маніле праходзяць урачыстасці, у якіх можа ўдзельнічаць да 18 мільёнаў хрысціян.

Працэсія «Чорнага Хрыста»

Фігура Езуса ў натуральную велічыню, якую нясуць у працэсіі, уяўляе сабой драўляную постаць чорнага Хрыста, выразаную з дрэва ў Мексіцы і прывезеную на Філіпіны на пачатку XVII стагоддзя іспанскімі місіянерамі.

Падчас падарожжа на борце карабля здарыўся пажар, які прывёў да таго, што фігура стала абсмаленай — з таго часу прадстаўленая ў дрэве постаць атрымала назву Чорнага Хрыста. Хрысціяне гэтай краіны вераць, што калі ім удасца дакрануцца да фігуры, то яны атрымаюць аздараўленне і ачысцяцца.

Цудоўная сіла фігуры

Шматлікія вернікі вераць, што пра выключныя ўласцівасці фігуры сведчыць той факт, што яна ўцалела не толькі ў пажары, але таксама падчас землятрусаў і інтэнсіўных бамбардзіровак падчас Другой сусветнай вайны.

У кульмінацыйны дзень святкавання ў працэсіі можа адначасова прымаць удзел 1,5 млн вернікаў.

На час правядзення ўрачыстасці па ўсёй сталіцы Філіпін да гатоўнасці прыводзяць паліцыю і хуткую дапамогу. Для абароны вернікаў прызначаюцца некалькі тысяч паліцэйскіх.

Фігура Чорнага Хрыста штогод удзельнічае і ў працэсіі Вялікай пятніцы перад святамі Вялікадня. Але гэта не адзіная такая падзея на Філіпінах.

На пачатку 2016 года падчас правядзення на Філіпінах 51 Міжнароднага Эўхарыстычнага Кангрэсу ў мясцовасці Цэбу прайшла працэсія, у якой паўдзельнічала больш за 2 мільёны вернікаў.

Паводле deon.pl

для друку для друку