На фэсце ў Браславе збіралі сродкі на дзіцячыя дамы (+відэа)

caritas_4Гэтым займалася дабрачынная арганізацыя Caritas, якую ў Віцебскай дыяцэзіі ўзначальвае ксёндз Андрэй Аніскевіч.

Само слова caritas з лацінскай мовы перакладаецца як дабрачыннасць. Якраз гэтай дзейнасцю Caritas і займаецца.

На ўрачыстасцях у Браславе, прысвечаных Маці Божай Валадарцы Азёраў, якія ў гэтым годзе прайшлі 19-20 жніўня, дабрачынная арганізацыя Caritas паставіла асобную палатку, дзе за ахвяру можна было набыць салодкую вату ці папкорн. Сродкі ад гэтага ішлі на дабрачынныя мэты, у тым ліку і на дзіцячыя дамы.

Таксама валанцёры гэтай арганізацыі распаўсюджвалі інфармацыю пра сваю дзейнасць.

 

для друку для друку