На Браслаўшчыне асвяцілі новую фігурку Маці Божай

У вёсцы Урбаны, што знаходзіцца ў Браслаўскім раёне, 5 лютага адбылася нядзельная святая Імша, падчас якой была асвечана фігурка Маці Божай.

Яе парафіянам ахвяраваў пробашч дыяцэзіяльнага санктуарыя Станіслаў Мжыглуд у дар ад Браслаўскай парафіі.

Перад асвячэнненем фігуры вернікі са святаром памаліліся літаніяй да Найсвяцейшай Панны Марыі і даручылі сябе апецы Маці Божай Валадарцы азёраў.

Святар заахвоціў вернікаў звяртацца ў сваіх малітвах да Маці Божай. Падкрэсліў, што прыклад Марыі, якая цярпела разам з Хрыстом, дапаможа перамагаць шматлікія праявы зла ў сучасным свеце.

waladarka.by

для друку для друку