“На Беларусі Бог жыве!” — самы папулярны слоган для “Радыё Марыя”

Адкрыта галасаванне на лепшы слоган для каталіцкага радыё.

Каталіцкае “Радыё Марыя” ў Беларусі адкрыла галасаванне за лепшы слоган, які ў рамках конкурсу даслалі ў рэдакцыю. Усяго атрымана больш за 90 варыянтаў.

— Перад намі стаіць не самая простая задача — выбраць лепшыя. І зноў жа мы звяртаемся да вас з просьбай аб дапамозе і запрашаем прыняць удзел у галасаванні — адзначыць той варыянт, які, на вашу думку, зможа лепш перадаць ідэю і настрой “Радыё Марыя” ў нашай краіне, — гаворыцца ў звароце і адзначаецца, што пераможца творчага конкурсу атрымае магчымасць агучыць слоган, а таксама атрымае спецыяльныя прызы ад “Радыё Марыя”.

Прагаласаваць можна на старонцы radiomaria.by — дзясяткі чалавек ужо зрабілі выбар. Пакуль лідзіруе варыянт “Радыё Марыя: на Беларусі Бог жыве”, таксама сярод лідэраў варыянты “Радыё Марыя роднай Беларусі, я з табой спяваю і з табой малюся!”, “Радыё Марыя — хваля тваёй душы!”.

katolik-gomel.by

для друку для друку