30 чэрвеня ў 23.30 у прамым эфіры на тэлеканале «Беларусь 3» пакажуць начное набажэнства і святую Імшу апоўначы з Нацыянальнага санктуарыя Маці Божай у Будславе.
Пра гэта Catholic.by паведаміла дырэктар тэлеканала «Беларусь 3» Наталля Марынава.
Сёлетнія ўрачыстасці ў нацыянальным санктуарыі ў Будславе адбудуцца 30 чэрвеня – 1 ліпеня. Святкаванні пройдуць пад дэвізам «Фацімскае пасланне Марыі — шлях да навяртання».
