На аплаткавую сустрэчу ў Шчучыне сабралася больш за 130 чалавек

16 снежня ў Шчучыне адбылася святочная вігілія для літургічнай службы алтара, дзіцячага і моладзевага хору «Каласанс» і іх родных. У гэтым годзе аплаткавая сустрэча сабрала рэкордную колькасць асобаў — больш за 130.

Вігілія распачалася супольнай малітвай у парафіяльнай святыні, падчас якой дзеці і іх бацькі прасілі аб спакоі, радасці і шчырай любові ў сваіх сем’ях. Пасля благаслаўлення ўсе сабраліся ў катэхетычнай зале на далейшае святкаванне надыходзячых свят Божага Нараджэння.

Каб стварыць атмасферу еднасці, для ўсіх прысутных на аплаткавай сустрэчы былі арганізаваны розныя конкурсы і забавы.

І якая ж сустрэча без падарункаў, таму з гэтай прычыны маладыя ўдзельнікі святочнага вечара атрымалі смачныя падарункі.

А. Віталій Слука SP, тэкст і фота

для друку для друку