На 2 ліпеня Беларуская Чыгунка прызначыла дадатковы цягнік у Будслаў

Звязана гэта з урачыстасцямі ў Нацыянальным Санктуарыі Маці Божай у Будславе, якія пройдуць 1-2 ліпеня.

Цягнік №6682 Маладзечна — Параф’янаў будзе адыходзіць 2 ліпеня з Маладзечна а 07:56, з Вілейкі а 08:29, прыбудзе на станцыю «Будслаў» а 09:24.

Галоўная Імша Будслаўскага фэсту пачынаецца 2 ліпеня а 11:00. Адлегласць ад станцыі да касцёла — 3,4 км.

З Мінска да Маладзечна можна даехаць хуткім цягніком №749 Мінск — Полацк, які адыходзіць са станцыі Мінск-Пасажырскі а 06:30 і прыбывае ў Маладзечна а 07:35, або электрацягніком №6105, які адыходзіць са станцыі Мінск-Пасажырскі а 05:25 і прыбывае ў Маладзечна а 07:09.

З Ліды да Маладзечна можна дабрацца дызель-цягніком №6262, які адыходзіць з Ліды а 04:08, прыбывае ў Маладзечна а 07:16. З Гудагая і Смаргоні — электрацягніком №6112, які адыходзіць з Гудагая а 06:00, прыбывае ў Маладзечна а 07:20.

Даехаць з Полацка ў Будслаў можна будзе з перасадкай у Вілейцы: хуткі цягнік №739 Полацк — Мінск адыходзіць з Полацка а 06:19 і прыбывае ў Вілейку а 08:19 — а праз дзесяць хвілін з Вілейкі адыходзіць цягнік на Будслаў.

Вярнуцца з Будслава ў Маладзечна можна дызель-цягніком №6683 Крулеўшчына — Маладзечна, які адыходзіць са станцыі Будслаў а 16:10, прыбывае ў Маладзечна а 17:41.

З Маладзечна да Мінска можна даехаць хуткім цягніком №674 Гродна — Мінск, які адыходзіць з Маладзечна а 18:59, прыбывае ў Мінск а 20:02, або электрацягніком №6132, які адыходзіць з Маладзечна а 19:15, прыбывае ў Мінск а 21:02, ці электрацягніком №7034, які адыходзіць з Маладзечна а 19:48, прыбывае ў Мінск а 21:09.

З Будслава ў Полацк можна выехаць а 14:03 дызель-цягніком №6684 Маладзечна — Крулеўшчына, у Крулеўшчыне перасесці на дызель-цягнік №6628, які адыходзіць а 15:09 і прыбыве ў Полацк а 17:04.

Кастусь Шыталь, facebook.com

для друку для друку