Мы вучымся любіць на працягу ўсяго жыцця

sercaКалі нашы сужэнскія, сямейныя, сяброўскія ці адносіны ў працоўным калектыве даходзяць да непаразуменняў і канфліктаў, мы часта вінавацім саміх сябе, што з’яўляемся закрытымі і няздольнымі любіць.

Часта кожны крок у пошуку задавальнення ўласных эмацыянальных патрэбаў, пошук цяпла ці пачуцця бяспекі трактуецца намі як выраз эгаізму. Тады мы адзначаем, што любоў да тых, хто побач — гэта наш самы важны абавязак. Мы адчуваем віну, калі інстынктыўна шукаем любові бліжніх. На самой справе, існуе востры канфлікт паміж праяўленнем любові і яе пошукам.

Гнеў на самога сябе тады перамешваецца з гневам на людзей. Напрыклад, калі дзеці-падлеткі пачынаюць дрэнна сябе паводзіць, многія маці кажуць: «Я не магу даць дзецям добры прыклад». Аднак, бывае, што і дзеці тайна вінавацяць сябе, калі дастаўляюць непрыемнасці бацькам. Ніхто не скажа гэта ўслых. Гэта не дазволіць ім зрабіць уласны гонар. Муж і жонка таксама часта адчуваюць сябе вінаватымі, калі гаворка ідзе пра непаразуменні і канфлікты, таму што ім здаецца, што гэта сведчыць пра адсутнасць любові.

Калі ж мы галоўны націск робім на абавязак любіць Бога і людзей, то памылкова мяркуем, што кожны з нас мае ў сабе для гэтага дастаткова сіл і мужнасці. Патрэбна толькі захацець. Толькі такое меркаванне вельмі спрошчанае і не адпавядае рэчаіснасці. Здаецца, што кожны з нас аднойчы навучыўся любіць, а калі гэта не атрымоўваецца, то толькі па той прычыне, што мы проста не хочам. Інстынктыўныя абвінавачванні саміх сябе прыводзяць да абвінавачвання іншых: «Калі ты мяне не любіш, то гэта толькі таму, што не ты хочаш гэтага. Калі б хацеў, то любіў бы». І, такім чынам, зусім несправядліва, мы вінавацім нашых блізкіх у нядобрасумленнасці.

Калі ж мы выражаем любоў да Бога і бліжніх — мы робім гэта шчыра. Для выразу любові нам не хапае не волі, а мудрасці і мужнасці. Мы так мала любім нашых блізкіх не па прычыне таго, што не хочам, а таму што яшчэ не ўмеем. Любоў — гэта вялікае мастацтва, якому варта вучыцца ўсё сваё жыццё, ад нараджэння да смерці. Пачынаць вывучаць мастацтва любові патрэбна не з аддачы, а з прыняцця.

Мы не можам любіць, калі не адчуваем сябе каханымі. Калі мы не ведаем, што такое бяспека, то мы проста не ў стане перадаць гэта пачуццё бліжняму. Калі нас не выслухалі, мы не можам пачуць іншага. Як галодны можа накарміць галодных? Як бяздомны можа запрасіць іншага бяздомнага пад свой дах? Як ён можа сказаць: «Заходзь да мяне ў дом,» калі яго не існуе? Як прагнучы любові чалавек можа задаволіць патрэбнасць у любові іншага? Як не напоўнены любоўю муж зможа перадаць сваю любоў жонцы, ці як недалюбленыя бацькі змогуць даць любоў сваім дзецям? Таму заўсёды, перш чым патрабаваць любові ад іншых, мы павінны навучыць іх шукаць і прымаць любоў.

deon.pl, пераклад grodnensis.by

для друку для друку