«Мы не з гэтай зямлі». 5 выказванняў пра манаскае жыццё

Да Дня кансэкраванага жыцця, які ў Касцёле адзначаецца 2 лютага, партал Credo падрыхтаваў выказванні святых аб пакліканні і манастве.

1. «Мы вельмі патрабуем людзей, якія будуць паказваць бацькоўскі твар Бога і матчына аблічча Касцёла, якія змогуць рызыкнуць уласны жыццём, каб іншыя мелі жыцьцё і надзею». Святы Ян Павел II

2. «Задумайся, чаго Бог хоча ад цябе, і проста гэта выканай: тады тваё сэрца будзе радавацца больш, чым калі б ты паступіў гэта па ўласным жаданні». Святы Ян ад Крыжа

3. «Месца кожнага з нас залежыць выключна ад нашага паклікання. Пакліканне немагчыма знайсці з дапамогай разважанняў і аналізу розных шляхоў. Пакліканне — гэта адказ, атрыманы на малітве». Святая Эдзіта Штайн

4. «Памятайце, мы не з гэтай зямлі. Тут мы маем місію для выканання: выратаваць душу і даць усім добры прыклад». Святы Піа з П’етральчыны

5. «Тваё багацце ў Хрысце — гэта сціпласць і чысціня». Святы Амброзій

для друку для друку