“Мы моцна абмежаваны заканадаўствам”: арцыбіскуп Кандрусевіч пракаментаваў асаблівасці душпастырства інвалідаў і хворых

У інтэрв’ю Catholic.by іерарх распавёў пра асаблівасці душпастырства людзей з абмежаванымі магчымасцямі ў Беларусі. Гэта тэма знайшла свой водгук на Сінодзе Біскупаў.

“Вернікі з абмежаванымі магчымасці — гэта найперш інваліды і хворыя, — адзначыў арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. — На Сінодзе Біскупаў ішла гаворка пра арганізацыю і інтэнсіфікацыю душпастырства ў шпіталях, вязніцах, дамах інвалідаў і належную падрыхтоўку капеланаў.

У Беларусі мы намагаемся штосьці рабіць у гэтай сферы, аднак моцна абмежаваны заканадаўствам.

Напрыклад, у беларускім заканадаўстве няма тэрміна “капелан”. Нялёгка арганізаваць капліцу ў шпіталі, бо шмат залежыць ад кіраўніцтва шпіталя. Практычна немагчыма гэта зрабіць у вязніцы.

Звычайна святары могуць наведваць хворых, калі іх запрашаюць. Могуць наведаць вязняў, калі яны аб гэтым просяць і дазваляе кіраўніцтва вязніцы. Але гэта амаль немагчыма, калі арыштаваны знаходзіцца пад следствам”.

Catholic.by

На здымку: каталіцкі Дом міласэрнасці ў Лагішыне, фота Аляксандры Шчыглінскай

для друку для друку