- Каталіцкі Веснік - http://catholicnews.by -

«Музычная майстэрня» ў Івянцы запрашае

[1]З 22 па 26 ліпеня пры францішканскім кляштары ў Івянцы (Мінская вобл., Валожынскі р-н) пройдзе 17-я «Музычная майстэрня»: найбуйнейшыя ў Беларусі майстар-класы для хрысціянскіх музыкантаў і спевакоў.

Сёлетняй «Майстэрняй» традыцыйна кіруюць Ян Паспяшальскі, Зося Баркоўская і Хуберт Кавальскі.

«Музычная майстэрня» — гэта не сход аматараў музыкі і не спевы каля вогнішча, а перадусім інтэнсіўная і захапляльная праца.

У сувязі з гэтым запрашаюцца тыя, хто сапраўды зацікаўлены ў якасным праслаўленні Бога спевам і ў развіцці сваіх музычных талентаў. Досвед супольнага спеву ў хоры ці іншых групах вітаецца.

Умовы ўдзелу:

Электронная рэгістрацыя ТУТ>>> [2]

Сачыць за «Музычнай майстэрняй» у інтэрнэце можна:

на сайце muzmajsternia.by [3]
у Інстаграме: @muzychnaja_majsternia [4]; @studniajakuba [5]

а. Яўген Голуб OFMConv, Catholic.by [6]