Дыяцэзіяльныя «Андрэйкі» ў Глыбокім адменены

Душпастырства моладзі Віцебскай дыяцэзіі паведамляе, што музычна-евангелізацыйная праграма «Андрэйкі», запланаваная на 28 лістапада ў Глыбокім, на жаль не адбудзецца.

Аніматары і кіраўнік ДДМ кс. Алег Хмылко шчыра просяць маладых людзей не сумаваць, больш актыўна маліцца аб выбаўленні нашай краіны і ўсяго свету ад каранавірусу і берагчы сябе. І таксама складаюць надзею на сустрэчу ў хуткім часе.

для друку для друку