Музыкі рыхтуюцца да цэлебрацый, якія здзейсніць Пантыфік падчас візіту ў Чылі

Каля 800 музыкаў будуць спяваць і граць падчас св. Імшаў, якія Папа Францішак будзе цэлебраваць у рамках свайго Апостальскага візіта ў Чылі. Музычнае суправаджэнне літургіі, якую Пантыфік узначаліць 16 студзеня 2018 года ў парку імя Бернарда О’Хігінса ў Сант’яга, забяспечаць 550 харыстаў і музыкантаў. 

Падчас пілігрымкі ў Чылі Святы Айцец узначаліць эўхарыстычныя цэлебрацыі не толькі ў сталіцы, але таксама ў горадзе Тэмука, падчас якой будзе спяваць хор са 120 чалавек, і Ікеке, якую ўпрыгожаць спевам 125 харыстаў, паведаміла агенцтва «КАІ» са спасылкай на арганізацыйны камітэт падарожжа.

Візіт Папы Францішка ў Чылі будзе праходзіць 16-19 студзеня. Затым ён накіруецца ў Перу, дзе прабудзе да 21 студзеня. Пілігрымка стане шостым падарожжам Папы ў Лацінскую Амерыку з пачатку яго пантыфікату.

Ватыканскае радыё

для друку для друку