«Музычная майстэрня» ў Івянцы пройдзе 8-14 жніўня

ivjanets3«Музычная майстэрня» ў Івянцы зноў запрашае маладых людзей на цэлых 7 дзён загартавацца ў сваіх музычных талентах.

«Музычная майстэрня» распачнецца 8 жніўня ў 16 гадзін і будзе працягвацца да 14 жніўня. Заняткі будуць праводзіць Ян Паспяшальскі, Зоф’я Сакалоўская і запрошаныя музыканты з Польшы. На заканчэнне майстэрні ўдзельнікі прадставяць свае дасягненні на канцэрце, які адбудзецца 13 жніўня.

ivjanets5

Асаблівасці:

  • пражыванне прадугледжана пры кляштары айцоў францішканаў і ў дамах парафіян. Трэба мець з сабой карымат і спальны мяшок;
  • для ўдзельнікаў прадугледжана харчаванне на працягу дня;
  • лекцыі будуць перакладацца на беларускую мову;
  • просьба ад арганізатараў узяць спеўнікі, нататнікі і музычныя інструменты;
  • удзел у «майстэрні» за дабравольную ахвяру;
  • трэба ўзяць добрае пачуццё гумару.

Змены ў арганізацыі «Музычнай майстэрні» звязаны з правядзеннем  Сусветных дзён моладзі з удзелам Папы Францішка ў Кракаве.

Запрашаем усіх хто ўмее спяваць, грае на музычных інструментах, а таксама тых, хто хоча раскрыць у сабе музычны талент.

ivjanets2 ivjanets6

Просьба як найхутчэй паведаміць аб удзеле ў «Музычнай майстэрні».

Кантактная інфармацыя:

+375 29 551 66 42 — а. Лех Баханэк OFMConv
е-mail: іwieniec.majsternia@gmail.com

для друку для друку