Музычная майстэрня пройдзе ў Навагрудку

З 23 па 27 жніўня ў парафіі пры касцёле Святога Міхала Арханёла адбудзецца музычная майстэрня для моладзі, дзяцей і дарослых. Сустрэча будзе праводзіцца музычным моладзевым гуртом з Івянца на чале з духоўным кіраўніком а. Яўгенам Голубам OFMConv, а таксама мясцовымі Навагрудскімі музыкамі.

Напрыканцы музычнай майстэрні, у суботу ў 19:00 у парафіяльным касцёле адбудзецца заключны канцэрт праслаўлення, а ў нядзелю ў 10:00 святая Імша з музычна-літургічным суправаджэннем удзельнікаў і арганізатараў майстэрні.

Музычная майстэрня прадугледжвае інтэнсіўную працу для ўсіх тых, хто зацікаўлены ў касцёльным літургічным спеве і моладзевых песнях праслаўлення. Нягледзячы на тое, што музычная майстэрня ў Навагрудку мае парафіяльны ўзровень, прадугледжваецца абмежаваная колькасць месцаў, для моладзі з іншых парафій.

Пра ўдзел, наяўнасць месцаў і пра ўмовы ўдзелу неабходна пацікавіцца да 20 жніўня, даслаўшы заяўку на адрас электроннай пошты nowogrudec@gmail.com або патэлефанаваўшы па нумары  +375445522199

Прадугледжваецца прадастаўленне спальных месцаў, музычных дапаможнікаў і харчавання на месцы.

для друку для друку