Моладзевая сустрэча “Андрэйкі” ў Лучайскай парафіі

luchaj2“Андрэйкі” — вясёлае і забаўляльнае свята адзначылі католікі Лучайскай парафіі ў Навасёлках, што на Пастаўшчыне. Яно адбываецца перад пачаткам Адвэнту, у гэты дзень узгадваюць Святога апостала Андрэя.

Раней ноччу напярэдадні посту моладзь забаўлялася, а старыя слухалі ваду і рабілі выснову пра надвор’е на ўсю зіму. Вось і зараз «Андрэйкі» лічыцца моладзевым святам.

У невялікай капліцы ў Навасёлках сабралася шмат не толькі мясцовай моладзі, але і госці з Варапаева, Канстанцінава, Паставаў, Глыбокага, Шаркаўшчыны.

Мерапрыемства пачалося з канферэнцыі, на якой усе вернікі разважалі на тэматыку духоўнасці, а моладзь паказала сцэнку. Затым адбылася адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту і святая Імша.

luchaj1

luchaj5

На свяце прагучала шмат спеваў, у якіх вернікі праслаўлялі Бога. Таксама выступіў ужо вядомы прысутным хрысціянскі гурт «Laudans» з Мінску. Назва гурта ў перакладзе з лацінскай на беларускую мову азначае “Той, хто славіць”. Удзельнікі гурта выканалі некалькі песень у стылі року і блюзу, а потым прэзентавалі свой дыск.

luchaj3

Напрыканцы свята для моладзі былі арганізаваныя пачастункі, духоўныя размовы і дыскатэка.

luchaj4

Таццяна Смоткіна, тэкст
Сяргей Перапечын, фота
Больш фота на luchai.by

для друку для друку