Моладзь з Віцебскай дыяцэзіі сабралася на «маёўку» ў Глыбокім

Душпастырства моладзі Віцебскай дыяцэзіі 1 мая сабрала 75 маладых людзей у Глыбокім на міжпарафіяльную сустрэчу. Прадстаўнікі разам са сваімі святарамі і манахінямі прыбылі з Віцебска, Наваполацка, Падсвілля, Варапаева, Друі, Паставаў і Глыбокага.

Спатканне распачалося святой Імшой, якую цэлебраваў кс. Алег Хмылко, душпастыр моладзі, разам з Глыбоцкім пробашчам кс. Мікалаем Ціхановічам і а. Андрэеем Вашчуком з парафіі Святога Духа ў Віцебску.

Падчас гаміліі, якую прамовіў а. Андрэй, святар звярнуў увагу, што малады чалавек  – гэта апостал сучаснага свету. “Чаму? Каб сучаснаму звар’яцеламу свету паказаць, што вы дзеці Божыя, што вы належыце да Хрыста і паказаць, што ёсць штосьці іншае ў гэтым свеце, а не толькі розныя зямныя справы”.

Пасля Імшы кс. Алег прамовіў для моладзі канферэнцыю пра іх удзел і месца ў жыцці касцёла. Святар заклікаў маладых людзей быць больш актыўнымі і адкрытымі, асабліва выязджаючы вучыцца ў іншыя гарады, раіў шукаць каталіцкія суполкі і самім далучацца, а не чакаць, што хтосьці калісьці іх пакліча. Калі малады чалавек сам у сабе не адкрые прагу да ўдзелу ў супольнасці і тым самым несці Хрыста іншым, то вынік можа быць не вельмі добрым.

Пасля духоўнай часткі сустрэчы распачалася вясёлая частка з гульнямі і танцамі на свежым паветры.

Больш фота можна паглядзець ТУТ>>

Марына Сінкевіч, тэкст і фота

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі