Моладзь з парафіі Езуса Міласэрнага ў Віцебску прыняла ўдзел у лазертагу

26 жніўня для моладзі з парафіі Езуса Міласэрнага адбылася вельмі незвычайная падзея. Для тых, хто прадстаўляў парафію і дапамагаў у правядзенні V дыяцэзіяльнай Парафіяды дзяцей і моладзі была прадстаўлена магчымасць паўдзельнічаць у лазертагу на прыродзе ў клубе «Кольт», які знаходзіцца на ўскраіне горада…

Разам з моладдзю ўдзел у мерапрыемстве прынялі пробашч парафіі ксёндз канонік Валерый Орсік, дыякан Алег Зямчонак і старшыня парафіяльнага камітэта Пётр Глод. Па прыезду на месца, удзельнікі падзяліліся на дзве каманды (чырвоныя і сінія) і пачалі спаборніцтвы ў першую чаргу не самі з сабой, але з дрэнным настроем… Заданнем было атрымаць вялікую радасць, цудоўны настрой, а таксама добрыя адносіны паміж сабой у супольнасці.

Вядома, што вайна вайной, а абед па распарадку, пакуль дыякан з моладдзю быў “на фронце” і ўдзельнічаў “у баявых дзеяннях”, ксёндз Валерый са спадаром Пятром адказвалі за прыгатавання абеду на кастры для ўдзельнікаў.

Пасля абеду, былі гульні: футбол і валейбол. Тыя, хто не хацеў гуляць, збіралі грыбы, альбо проста гулялі на свежым паветры.

Вядома, што лета ўжо заканчваецца, наперадзе новы катэхэтычны і навучальны год. Час які быў праведзены разам надоўга застанецца ў памяці. Важна, што выдалася такая цудоўная магчымасць атрымаць добры настрой перад школай і працай. Наперадзе яшчэ шмат цікавых забаў і мерапрыемстваў.

Арганізатары ўпэўнены, што такія сустрэчы будуць больш умацоўваць і аб’ядноўваць парафіяльную супольнасць.

Дыякан Алег Зямчонак

для друку для друку