Моладзь з Міжнароднага форуму Каталіцкай Акцыі распачне праект «Запрасіце свайго біскупа!»

З пачаткам Адвэнту, моладзь з Міжнароднага форуму Каталіцкай Акцыі разпачне праект «Запрасіце свайго біскупа!». Праект перадусім павінен заахвоціць маладых людзей з усяго свету далучыцца да падрыхтоўкі Сіноду Біскупаў, які адбудзецца ў наступным годзе.

— Мы хочам, каб групы маладых людзей з Каталіцкай Акцыі па ўсім свеце знайшлі магчымасць сустрэцца са сваімі пастырамі, каб мець магчымасць супольнай размовы і данесці да мясцовых цэркваў мары, страхі, перажыванні і меркаванні ўсіх маладых людзей.

«Давайце зробім першы крок, каб нашы біскупы маглі лепш пазнаць нас і нашых аднагодкаў, якія знаходзяцца далёка ад веры або ўвогуле не знаходзяць сябе ні на одной з дарог Касцёла», — заахвочваюць аўтары праекта «Запрасі біскупа», які па ініцыятыве Міжнароднай федэрацыі Каталіцкай Акцыі разпачнецца ў першую нядзелю Адвэнту.

Заахвочваем да таго, каб маладыя людзі ў пэўным сэнсе, узялі на сябе ініцыятыву і запрасілі біскупа да сваіх парафій, на супольныя абеды, культурныя мерапрыемствы, спартыўныя спаборніцтвы і месцы сустрэчы для маладых людзей па-за парафіямі.

Нагадаем, што XV Генеральная Асамблея Сіноду Біскупаў будзе праходзіць у Рыме 3-28 кастрычніка з удзелам біскупаў з усяго свету.

idziemy.pl

для друку для друку