Моладзь з мінскага араторыя выступіла ў Маскве з мюзіклам пра ксяндза Боска

muzikl_BoskaМюзікл “Ксёндз Боска айцец і настаўнік”, які салезіянская моладзь рыхтавала на юбілейную ўрачыстасць з нагоды 200-годдзя з дня нараджэння ксяндза Боска ў жніўні 2015 года, атрымаў другое жыццё і быў паказаны на завяршэнне кангрэсу сямейных рухаў у сталіцы Расійскай Федэрацыі горадзе Маскве 15 мая.

Мюзікл, аўтарам сцэнарыя якога з’яўляецца семінарыст Артур Ляшнеўскі SDB, добра пасаваў да тэмату сям’і, бо значная роля ў спектаклі была адведзена сям’і ксяндза Боска, а асабліва асобе мамы Маргарыты.

Каб даць гледачам магчымасць зразумець сэнс прадстаўлення, моладзь пераклала мюзікл на расійскую мову.

Дзякуючы гэтай вандроўцы, беларуская салезіянская моладзь змагла падзяліцца сваім досведам перажывання салезіянскай харызмы, а таксама пазнаёміцца з жыццём маскоўскіх каталікоў. Маладыя людзі знайшлі шмат новых і сустрэлі сваіх старых сяброў.

Таксама гастролі чарговы раз пацвердзілі, што Салезіянскае таварыства — гэта сапраўдная сусветная сям’я, і адлегласць не з’яўляецца перашкодай для сяброўства і шчырых усмешак.

sdb.by

для друку для друку