Моладзь з Лынтупаў брала ўдзел у 31 Міжнароднай парафіядзе ў Польшчы

Прыгоды трохтыднёвага жыцця ў Польшчы для моладзі з парафіі Св. Андрэя Апостала пачаліся ўжо ў жніўні 2018 года, калі мы занялі І месца ў Парафіядзе для дзяцей і моладзі Віцебскай дыяцэзіі. Тады моладзь і атрымала запрашэнне да ўдзелу ў Міжнароднай Парафіядзе і на двухтыднёвы адпачынак на моры ў Польшчы.

Пачалося падарожжа па Польшчы 23 чэрвеня 2019 года ў Лэбе на моры. Разам з дзецьмі адпачывала таксама моладзь з парафій Гродзенскай дыяцэзіі і Украіны. Усяго ўдзельнікаў парафіяднага летніка было 80 асоб (5 каманд).

Падчас адпачынку моладзь змагла пазнаёміцца з Польшчай, з яе мовай і культурай, а таксама з яе традыцыямі. Ладзіліся падарожжы на Ліўскія выспы, у аквапарк у Сербску, наведалі музей васковых фігур, дзе можна было зрабіць сабе здымкі з самымі знакамітымі спартоўцамі і зоркамі кіно, наведалі таксама музей ілюзіі.

Падчас адпачынку было і шмат конкурсаў, у якіх лынтупчане актыўна бралі ўдзел і займалі высокія месцы:
Конкурс – талент-шоў:

  • І месца — Ангеліна Кухальская (вакал),
  • І месца — Таццяна Руткоўская (індывідуальны танец),
  • ІІ месца і сярэбраны кубак — танец дружыны,
  • ІІ месца — фігуры з пяску (хлопцы),
  • ІІ месца — веды пра Польшчу,
  • ІІІ месца — Анастасія Мядзведзева (спартыўныя спаборніцтвы).

Пасля лагера мы з моладзю накіраваліся ў Варшаву, дзе яна прынялі ўдзел у 31 Міжнароднай Парафіядзе. У гэтым годзе Парафіяда сабрала ажно 1500 удзельнікаў: з Польшчы, Беларусі, Украіны, Расіі, Латвіі, Літвы і Германіі. Узровень спаборніцтваў быў вельмі высокі, бралі ўдзел маладыя людзі са спартыўных школ і клубаў, з прафесійных тэатральных школ.

Моладзь з Лынтупаў прымала актыўны ўдзел ва ўсіх катэгорыях спаборніцтваў: Тэатр, Стадыён і Святыня і ва ўсіх гэтых спаборніцтвах заняла высокія месцы, апынулася ў першай дзясятцы.

  • IV месца — Ангеліна Кухальская (вакал),
  • IV месца — Дзмітрый Домжа (шашкі, сярод 56 удзельнікаў),
  • ІХ месца — Эльвіра Гіруць (дэкламацыя верша на польскай мове),
  • VІІІ месца — тэатр,
  • IV месца — Аляксандр Мітуневіч (бег на 60 м),
  • ІХ месца — Данііл Крыштафовіч (бег на 60 м),
  • VІІІ месца — Рэната Макрыцкая (бег на 1000 м),
  • Х месца — Ангеліна Сняжкова (скачкі).

Саперніцтва ў кожным конкурсе было вельмі вялікім, бо спаборнічалі ў іх больш за 30 удзельнікаў, а ў некаторых конкурсах – больш за 60.

Гэта быў цудоўны час сведчання жывога Касцёла маладых людзей, супольнай малітвы, радасці, танцаў і здаровай канкурэнцыі.

Дзякуем усім спонсарам, а таксама тым, хто дапамог нам у арганізацыі такога цудоўнага адпачынку. Асабліва дзякуем сп. Марыі Куэль і Супольнасці Дапамогі Касцёлу на Усходзе. Няхай добры Бог благаславіць усіх.

с. Люцына Вонс

для друку для друку