Моладзь з Навагрудка здзейсніла незвычайнае падарожжа па Нёману

20 ліпеня адбылася цікавая падзея. Моладзь з нашай парафіі і не толькі, адправілася ў незвычайнае падарожжа на байдарках  па рацэ Нёман з пасёлка Любча да маста, які знаходзіцца непадалёк ад горада Іўе.

Выправа па вадзе заняла каля 8 гадзін. Удзельнікі падарожжа разам пераадолелі каля 40 кіламетраў. Напачатку адбыўся інструктаж бяспечных паводзін на вадзе і супольная малітва.

Каманда з 9-ці чалавек каля 7.10 раніцы выплыла з месца, дзе знаходзіцца дом паляўнічага ў Любчы. Арганізацыя выправы была імгненнай, бо гэтаму паспрыяла некалькі фактараў: добрае надвор’е, свабодныя байдаркі і магчымасць іх транспартавання на месца адпраўлення і прыбыцця, а таксама вольны час пробашча. Некаторыя з удзельнікаў у некалькіх словах вырашылі падзяліцца сваімі ўражаннямі:

Марк Крывіцкі:

Для мяне асабіста гэты незабыўны досвед. Фантастычная, багатая, прырода нашай краіны, а таксама атмасфера гармоніі прырода, якая супакойвае. Такія выправы перш за ўсё больш яднаюць людзей і гэта вельмі класна.

Данііл Сакевіч:

Я плаваў на байдарцы першы раз у жыцці і яшчэ на такую вялікую дыстанцыю. Мне перш за ўсё спадабалася наша каманда і атмасфера, якая панавала падчас падарожжа па Нёману.

Словы асаблівай падзякі хочацца скіраваць да ўсіх тых, хто дапамог арганізаваць гэтае падаражжа, а асабліва да спадара Анатолія Маслава за пазыку байдарак, сп. Віктара Лысага, за правоз байдарак і інвентара, ляснічага ў г.п. Любча сп. Андрэя Кушэля, спадароў Яна Закрэўкага і Сільвестра Булько за падвоз людзей. Няхай добры Бог Вам аддзячыць!

кс. Юрый Жэгарын 

для друку для друку