Моладзь з Браслава арганізавала «School party»

У пачатку навучальнага года моладзь з Браслава правяла вечарыну для школьнікаў і студэнтаў. Гэта была добрая нагода, каб разам сабрацца на малітве, а затым супольна правесці вечар у танцах і забавах.

На «School party» у Браслаў завітала моладзь з Мёраў, Слабодкі, а таксама з Глыбокага. Вечар распачаўся сумеснай адарацыяй і малітвай у інтэнцыі паспяховага навучання, а ўжо затым жадаючыя прадэманстравалі танцавальныя нумары.

Як адзначыла Дзіяна Бялусь, адна з арганізатараў мерапрыемства, падобныя вечарыны даюць магчымасць моладзі праявіць свае таленты, сустрэцца з сябрамі і бліжэй пазнаёміцца з маладымі вернікамі іншых парафій.

Радасна, што моладзь браслаўскай парафіі не толькі актыўна ўдзельнічае ў шматлікіх духоўна-культурных мерапрыемствах, але і сама жадае дапамагае іншым з карысцю правесці свой вольны час.

Святлана Жылевіч, waladarka.by

для друку для друку