Моладзь Віцебскай дыяцэзіі прыняла ўдзел у ружанцовай малітве праз Skype

polack_skype131 кастрычніка моладзь Віцебскай дыяцэзіі разам са сваім пастырам біскупам Алегам Буткевічам сабраліся а 20 гадзіне ў Полацкай святыні, каб аб’яднацца з моладдзю Беларусі ў ружанцовай малітве з дапамогай Skype.
Прадставілі наш край моладзь з Браслава, Мёраў, Наваполацка, Полацка. Падчас малітоўнай сустрэчы ядналіся з моладдзю з Гродна, дзе прысутнічаў біскуп Аляксандр Кашкевіч і ксёндз Антоній Грэмза, з моладдзю ў Чырвоным касцеле разам з ксяндзом Раманам Суша, і з моладдзю Магілёва, дзе быў біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB і ксёндз Віталь Драздоўскі.
Наша дыяцэзія разважала трэцюю таямніцу радаснай часткі Святога Ружанца. Падчас малітвы гучалі спевы, разважанні, інтэцыі. Таксама кожны біскуп прамовіў кароценькае разважанне да ўсёй моладзі, паведамляе waladarka.by.
Мэтай стала духоўнае аб’яднанне моладзі з усіх дыяцэзій Беларусі на сумеснай малітве. Маліліся за ўсю моладзь Беларусі, каб яна магла будаваць моцную духоўную супольнасць у адзіным Хрыстовым Касцёле. Малітва была таксама выразам імкнення супрацьстаяць моднаму звычаю Хэлоўіна сілай малітвы.
polack_skype2
 Пасля малітвы ўсіх запрасілі на вячэру, пасля якой быў канцэрт моладзевага гурта з Наваполацка.
polack_skype3
Сястра Таццяна Гмыза, тэкст
Кацярына Квашніна, фота
для друку для друку