Міжпарафіяльнае свята “Дзень Сям’і” прайшло ў Маскве (фота)

У нядзелю, 26 мая, ужо ў 8-ы раз на тэрыторыі Катэдральнага сабора Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі прайшло міжпарафіяльнае свята сем’яў.

Яно пачалося святой Імшой, якую адслужыў а. Аўгустын Дзендзель SDB, які на гэтым тыдні адзначыў 60-годдзе святарства. Пасля Імшы ў курыі адбылася сустрэча з юбілярам, ​​на якой а. Аўгусцін распавёў пра сваё жыццё і служэнні. А на Імшы ў 11.30 сямейныя пары абнавілі свае шлюбныя абяцанні.

У гэтым годзе тэмай свята сем’яў стала ўсеагульнае пакліканне да святасці, якому Папа Францішак прысвяціў сваё апошняе Апостальскае пасланне Gaudete et exsultale.

Свята адкрылася на прыступках Катэдральнага сабора ў 13.00 пры ўдзеле арцыбіскупа Паўла Пеццы. Гасцей чакаў святочны канцэрт, мноства майстар-класаў, лекторый для бацькоў, прэзентацыя дзіцячых кніг, разнастайныя спартыўныя конкурсы, магчымасць гутаркі са святаром і шмат чаго іншага.

рускатолик.рф

для друку для друку