Міжнародны эўхарыстычны кангрэс адкладзены на год

Лагатып 52-га Міжнароднага эўхарыстычнага кангрэса

Папа Францішак змяніў дату правядзення яшчэ адной буйной агульнакасцёльнай падзей. Прычына рашэння зразумелая – нявызначанасць, звязаная з эпідэміялагічнай сітуацыяй у свеце.

Святы Айцец сумесна з Папскім камітэтам міжнародных эўхарыстычных кангрэсаў і з Канферэнцыяй Біскупаў Венгрыі прыняў рашэнне аб пераносе 52-га Міжнароднага эўхарыстычнага кангрэса, запланаванага ў Будапешце ў верасні 2020 г., на верасень 2021 г. Аб гэтым заявіла 23 красавіка 2020 г. Зала Друку Святога Пасаду.

Эўхарыстычныя кангрэсы праходзяць раз у чатыры гады. Яны спадарожнічаюць гісторыі Касцёла з канца ХІХ ст. Першы прайшоў у французскім горадзе Ліль у 1881 г, а апошні – 25-31 студзеня 2016 г. у філіпінскім Себу.

Дэвізам форума ў Будапешце будуць словы Псальма 87: «У табе ўсе крыніцы мае».

Беларуская рэдакцыя Vatican News

для друку для друку