Міжнародная канферэнцыя па метадзе распазнавання плоднасці пройдзе ў Оршы

15-17 снежня ў Оршы адбудзецца міжнародная навукова-практычная канферэнцыя па метадзе распазнавання плоднасці. Арганізатар канферэнцыі — Дабрачынны фонд «Адкрытыя сэрцы», член Еўрапейскага інстытута сямейнай адукацыі (ЕІСА-EIFLE).

Канферэнцыя ў першую чаргу прызначана для настаўнікаў МРП (метаду распазнавання плоднасці) і сямейных кансультантаў. Таксама мерапрыемства будзе карысным для сужэнскіх пар з паніжанай плоднасцю, якія валодаюць асновамі МРП. Па выніках канферэнцыі будзе выдавацца сертыфікат.

Асаблівасцю гэтай канферэнцыі стане абмен вопытам паміж беларускімі, расійскімі і французскімі спецыялістамі па МРП, а таксама абмеркаванне плану стварэння беларуска-расійскай Асацыяцыі настаўнікаў натуральнага планавання сям’і.

Пражыванне і харчаванне будуць забяспечаны на базе парафіяльнага дома. Усе даведкі і запіс па тэлефонах: +375 29 306 22 22, +375 29 812 22 76; e-mail: prolife.belarus@gmail.com

Дакладчыкі канферэнцыі:

  • Людміла Баракава (Санкт-Пецярбург), урач акушэр-гінеколаг, інструктар МРП
  • Уладзіслаў Валаховіч (Магілёў), доктар тэалогіі, інструктар МРП
  • Рэнэ Экошар (Ліён, Францыя), MD, прафесар Ліёнскага медыцынскага ўніверсітэта
  • Ізабэль Экошар (Ліён), MD, урач, напратэхнолаг
  • Вольга Несцерава (Гомель), акушэр-гінеколаг, настаўнік МРП
  • Алена Назарава (Масква), настаўнік МРП

З праграмай канферэнцыі можна азнаёміцца па спасылцы.

catholic.by

для друку для друку