Міждыяцэзіяльная вышэйшая духоўная семінарыя ў Пінску запрашае на рэкалекцыі

allby.tvМіждыяцэзіяльная вышэйшая духоўная семінарыя імя св. Тамаша Аквінскага ў Пінску запрашае міністрантаў (ад 12 гадоў) і юнакоў, якія разважаюць над сваім пакліканнем, на рэкалекцыі, якія адбудуцца 8-9 студзеня.

У праграме рэкалекцый — малітва, канферэнцыі, святая Імша, адпачынак і праца, магчымасць споведзі і размовы са святаром.

Рэкалекцыі стануць найлепшым часам, каб паглыбіць свае веды і ўзбагаціць духоўнае жыццё.

Пачатак 8 студзеня ў 13.00.

За падрабязнай інфармацыяй звяртацца па тэлефоне:  +375 29 523 51 53 (кс. Павел Ярашэвіч)

для друку для друку