Міцкевічаўскія чытанні ў Навагрудку сабралі мясцовых аматараў літаратуры і паэзіі

У пятніцу, 18 мая, пры парафіі Святога Міхала Арханёла ўпершыню былі праведзеныя Міцкевічаўскія чытанні прымеркаваныя да 220-годдзя з дня нараджэння вядомага і таленавітага паэта з Навагрудчыны.

Урыўкі з “Пана Тадэвуша”, “Дзядоў”, “Свіцязянкі”, а таксама вершы вядомага паэта былі прачытаныя кс. Юрыем Жэгарынам, дырэктарам Дома-музея Адама Міцкевіча Мікалаем Гайба, вернікамі парафіі Міхала Арханёла і дзеячамі культуры Навагрудка.

Анастасія Пятрова, тэкст і фота

для друку для друку