Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч: “Ровар – гэта транспарт, які прымушае ўвесь час рухацца”

Гэтыя словы іерарх прамовіў у Будславе, калі прыехаў сюды разам з роварнай пілігрымкай з Мінска.

“Калі ровар едзе, то ён знаходзіцца ў вертыкальным становішчы, калі ж ён не рухаецца, то ўпадзе. Так і чалавек павінен увесь час рухацца да лепшага, каб не ўпасці,” – падкрэсліў арцыбіскуп.

Роварныя пілігрымкі з кожным годам набіраюць папулярнасць. У гэтым годзе на роварах у Будслаў прыехалі тры пілігрымкі: з Мінска, з Віцебска і з Баранавічаў.

Зміцер Лупач, тэкст і фота
Леанід Юрык, відэа

для друку для друку