Мітрапаліт Павел: для візіту Папы Рымскага ў Беларусь запрашэння прэзідэнта мала

24voprosaДля візіту Папы Рымскага ў Беларусь аднаго запрашэння беларускага прэзідэнта недастаткова. Яго неабходна ўзгадніць з патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі Кірылам, заявіў у эфіры тэлеканала «Беларусь 24» Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел.

Паводле яго слоў, запрашэння прэзідэнта будзе дастаткова, калі Пантыфік прыбудзе ў Мінск у якасці кіраўніка Ватыкана, а не прадстаяцеля Каталіцкай Царквы. «Паколькі Беларусь — гэта кананічная тэрыторыя Рускай праваслаўнай царквы», — падкрэсліў ён.

Каталіцкі мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч, які таксама ўдзельнічаў у перадачы, прызнаў, што Ватыкан заўсёды прытрымліваецца правіла не наведваць краіны, дзе ёсць іншая Царква большасці, не атрымаўшы ад яе згоды. Пры гэтым ён выказаў надзею, што візіт Папы Рымскага ў Беларусь усё ж адбудзецца і, магчыма, супадзе з чарговай яго сустрэчай з Патрыярхам Маскоўскім.

Між тым іерархі пагадзіліся, што сустрэча на Кубе Папы Францішка і Патрыярха Кірыла паскорыць візіт Пантыфіка ў Мінск. Яны падкрэслілі важнасць і неабходнасць гэтай сустрэчы перад выклікамі сучаснага свету, адзначыўшы, што ў нашы дні мы павінны разам бараніць хрысціянскія каштоўнасці, а таксама заклікалі да міру і дыялогу.

Мітрапаліт Павел: сітуацыя ў Беларусі была вельмі напружанай

Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч адзначыў, што дыялог неабходны ў тым ліку і з мусульманамі, каб пазбегнуць сутыкнення цывілізацый.

Разам з тым мітрапаліт Павел заявіў, што «сітуацыя ў Беларусі была звышгарачая, і пакуль яшчэ застаецца», «з-за таго, што псеўдагісторыкі і псеўдарэлігіязнаўцы кажуць, што ў Беларусі каталікі — гэта палякі або італьянцы, што праваслаўныя — гэта маскоўскія, а вось нацыянальная царква — нібыта ўніяты». Аднак, паводле яго слоў, дэкларацыя Папы і Патрыярха паказала, што «нам няма чаго дзяліць».

Датычна крытыкі сустрэчы з боку шэрагу праваслаўных фундаменталістаў мітрапаліт Павел заўважыў, што ў ёй не было ніякай здрады. «Патрыярх сустракаецца з мусульманамі. Так што мы цяпер мусульмане? Ён сустракаецца з Зюганавым. Гэта значыць, што мы ўсе камуністы? Не, вядома», — сказаў ён.

У сваю чаргу Тадэвуш Кандрусевіч падкрэсліў, што ад адзінства хрысціян і «сведчання хрысціянскім каштоўнасцям, любові адзін да аднаго залежыць, як мы нясем Евангелле, веру іншым». Ён таксама выступіў супраць новых Крыжовых паходаў, мячоў і рэвалюцый, прывёўшы ў прыклад служэнне хрысціян бежанцам. На яго думку, неабходна вырашаць праблемы і знаходзіць іх прычыны: лячыць раны, а не проста іх перабінтоўваць.

Крыніца.info

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі