- Каталіцкі Веснік - http://catholicnews.by -

Мітрапаліт Кандрусевіч заклікае сучасны свет вярнуцца да традыцыйных хрысціянскіх каштоўнасцяў

kandrusevich [1]Мітрапаліт Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч заклікаў сучасны свет вярнуцца да традыцыйных хрысціянскіх каштоўнасцяў. Іерарх 14 студзеня прыняў удзел у калядным вечары ў Інстытуце тэалогіі БДУ, перадае карэспандэнт БЕЛТА [2].

«Галоўная задача царквы — новы этап вывучэння Евангелля, пошук спосабаў нясення яго святла людзям. Мы бачым, што сучасны свет адмаўляецца ад традыцыйных хрысціянскіх каштоўнасцяў. Культура павінна быць, у першую чаргу, духоўная, а менавіта адухаўленнем культуры і займаецца царква, каб хрысціянскія каштоўнасці вярнуліся ў наша жыццё», — сказаў мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч.

Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі ў сваю чаргу адзначыў, што фактычна калядныя святы ўжо прайшлі, аднак іх святкаванне не павінна і не можа быць абмежавана вузкімі рамкамі, бо яно звяртае ўвагу на ўнутраны свет чалавека, высакародныя ідэалы гуманізму, прымушае задумацца пра сэнс жыцця.

На вечарыне былі ўручаны калядныя прэміі двум намінантам, асабліва папрацавалі на ніве духоўнай асветы: ад святароў узнагароджаны протаіерэй Павел Сярдзюк, настаяцель прыхода храма Свяціцеля Мікалая Японскага ў г.Мінску; ад свецкіх — Алёна Высоцкая, мастацкі кіраўнік моладзевага хору «Виссонъ».