Мітрапаліт Кандрусевіч: «Беларусь можа быць прыкладам здзяйснення мары св. Яна Паўла II»

kondrusevicz1Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч і мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі ўдзельнічалі 9 мая 2016 года ў цырымоніі ўскладання вянкоў да манумента Перамогі ў Мінску.

Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч заявіў у эфіры тэлеканала «СТБ»: «Беларусь можа ганарыцца, што ў нас такі міжканфесійны мір існуе. Беларусь можа быць прыкладам здзяйснення мары святога Яна Паўла II, які марыў аб тым, каб Еўропа дыхала двумя лёгкімі – лёгкімі заходняга і ўсходняга хрысціянства. Я так заўсёды кажу: прыедзьце ў Мінск і паглядзіце, што на адной вуліцы з аднаго боку каталіцкі катэдральны касцёл, а з другога боку – праваслаўны.»

kondrusevicz2

для друку для друку