Мінскія каталікі распрацавалі праграму чытання Бібліі праз смартфон

смартМаладыя распрацоўшчыкі адмысловай праграмы для смартфонаў «Малітоўнік» з мінскай парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў мікрараёне Сухарава дадалі да праграмы тэксты Старога і Новага Запаветаў.

Цяпер з дапамогай праграмы “Малітоўнік” можна чытаць на сваім гаджэце Стары і Новы Запавет у расійскім сінадальным перакладзе з каментарыямі брусэльскага выдання 1989 года.

Новы функцыянал дазваляе не толькі чытаць тэксты, але і адзначаць асобныя вершы, захоўваць іх у закладках, рабіць уласныя паметкі.

Таксама ў праграму дададзеныя планы чытання Бібліі: на 3 месяцы, год, 2 або 3 гады, а таксама план для тых, хто пачынае вывучаць Святое Пісанне.

Абнаўленне пакуль што даступнае толькі для карыстальнікаў Android.

krynica.info

для друку для друку