Мінскі касцёл перамог у аглядзе-конкурсе

У Адміністрацыі Савецкага раёна Мінска 1 красавіка адбыўся ўрачысты сход, на якім лепшым прадпрыемствам, арганізацыям і навучальным установам раёна ўручылі пасведчанні аб іх занясенні на раённую Дошку гонару.

Таксама дыпломамі і памятнымі падарункамі былі адзначаны пераможцы аглядаў-конкурсаў 2018 года на лепшае навагодняе афармленне арганізацый і тэрыторый, каляднае афармленне рэлігійных аб’ектаў, на лепшы інтэрнат.

Пераможцам агляду-конкурсу ў намінацыі «Лепшае каляднае афармленне арганізацый і тэрыторый раёна» стала рымска-каталіцкая парафія Святой Тройцы (святога Роха) на Залатой Горцы. Узнагароду ўручылі пробашчу касцёла кс. Юрыю Санько. Віншаваў пераможцаў кіраўнік Адміністрацыі Юрый Трушчанка.

Katolik.life

для друку для друку