Мінскі фатограф зрабіў незвычайны здымак касцёла ў віры зорак

Фатограф з Мінска Іван Лабачэўскі зрабіў узрушаючы здымак каталіцкага храма на фоне начнога неба.

Старажытны касцёл Божага Цела ў вёсцы Багушэвічы ў Мінскай вобласці фатограф зняў у «віры» зорак. Такія здымкі атрымліваюцца з дапамогай вельмі доўгай вытрымкі або шляхам склейвання мноства кадраў, знятых з адной кропкі з інтэрвалам у некалькі секунд. Дзякуючы кручэнню Зямлі здаецца, што зоркі кружацца вакол адной нерухомай зоркі — Палярнай. Прыгожы кадр Іван Лабачэўскі размясціў на сваёй старонцы ў сацсетцы ВК.

Каталіцкі храм Божага Цела ў вёсцы Багушэвічы — помнік архітэктуры, які быў пабудаваны ў сярэдзіне XIX стагоддзя ў стылі неаготыкі. У 1989 годзе ў будынку храма быў пажар, у 2000-х гадах касцёл рэстаўраваўся. У цяперашні час — дзеючы каталіцкі храм.

katolik.life

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі