Мінпрацы гатовае разгледзець магчымасць зрабіць Дзяды выхадным днём

У Міністэрстве працы Беларусі гатовыя разгледзець прапанову аб тым, каб зрабіць Дзяды выхадным днём па прыкладзе Радаўніцы, паведамляе euroradio.fm. Для гэта трэба, каб у ведамства паступіла афіцыйная прапанова ад кіраўніка каталіцкай царквы ў Беларусі мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча.

«З такой ініцыятывай трэба звяртацца або да нас, або ў адміністрацыю кіраўніка краіны. Але часцей за ўсё, такія ініцыятывы накіроўваюць у Міністэрства працы, — тлумачыць прэс-сакратар Мінпрацы Вольга Шцін. — Калі заява будзе накіраваная да нас, то мае калегі будуць абавязаныя разгледзець прапанову».

У прамове падчас урачыстай Імшы вечарам 1 лістапада каталіцкі мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч прапанаваў зрабіць выхаднымі Дзень усіх святых і Дзень памяці памерлых (Дзяды) па аналогіі з Радаўніцай, якую вясной адзначае праваслаўная царква. Адзначым, што Дзяды былі выхадным днём да 1998 года, пакуль гэта не скасаваў сваім указам Аляксандр Лукашэнка, які таксама адмяніў непрацоўны панядзелак пасля праваслаўнага і каталіцкага Вялікадня.

для друку для друку